Як хутка растуць дзеці! Мы не паспяваем азірнуцца, а вось ужо скончаны дзіцячы сад, школа, універсітэт... І за штодзённай мітуснёй, мы губляем час, які маглі б правесці разам са сваімі роднымі і блізкімі. Час, напоўнены новымі адкрыццямі, яркімі ўражаннямі і незабыўнымі эмоцыямі, якія памятаем потым усё жыццё. А дзе знайсці гэтыя эмоцыі і ўражанні? Вядома ж, у падарожжах, у падарожжах па родным краі. Бо любоў да краіны, пачынаецца з малога - з любові да сваёй малой Радзімы. А колькі выдатных, цікавых месцаў ёсць на тэрыторыі Мінскага раёна! Не ведалі? Цікавыя маршруты выхаднога дня сумесна з дзецьмі дашкольнага ўзросту можна знайсці на сайце ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама. Паглядзець тут