14.03.2024
Народныя святы

Выхаванцы сярэдняй групы № 10 працягваюць знаёміцца з народнымі святамі. Сёння, на музычным занятку, яны пазнаёміліся з веснавым народным святам "Гуканне вясны".

Гуканне вясны - першае па часе веснавое свята. Гукаюць вясну на Аўдакеі - 14 сакавіка ці на Благавешчанне - 7 красавіка. "Гу", "агу", "у" - прыходзь, вясна, хутчэй. Людзі замыкаюць зіму, адмыкаюць лета, ладзяць арэлі, спяваюць веснавыя песні, водзяць веснавыя карагоды.