Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сучасным і будучыняй.
Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова, жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная! Родная мова з’яўляецца асновай радаводу, злучае наш род і сям’ю. Мова забяспечвае нашу непаўторнасць, гістарычную памяць, культуру.
Выхаванцы нашага дзіцячага сада таксама святкавалi Дзень роднай мовы. Усе мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развівалі пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці. На працягу дня выхавальнікі далучалі дзяцей да беларускай народнай культуры, пашыралі слоўнікавы запас, паглыблялі знаёмства з родным краем, прывівалі любоў да роднай мовы.




