20.02.2026
Дзень роднай мовы

У нашай установе адукацыі дзень праходзіў пад дэвізам "Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску".

  Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
  Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сучасным і будучыняй.
  Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова, жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная!
  Родная мова з’яўляецца асновай радаводу, злучае наш род і сям’ю.
Мова забяспечвае нашу непаўторнасць, гістарычную памяць, культуру.